Пра гэта заяўляе спікер МЗС Украіны Алег Нікаленка на сваёй старонцы ў Facebook, спаслаўшыся на Дзяржаўную памежную службу.
Таксама палітык апублікаваў фота выбуху на румынскім баку Дуная, зробленае ўкраінскімі памежнікамі каля горада Ізмаіл.
«Гэта яшчэ адзін доказ таго, што расійскі ракетны тэрор уяўляе велізарную пагрозу не толькі для Украіны, але і для суседніх краін, у тым ліку для краін-членаў NATO», – падкрэсліў прадстаўнік украінскай дыпламатыі.
Алег Нікаленка заклікаў саюзнікаў Украіны паскорыць пастаўку дадатковых комплексаў супрацьракетнай і супрацьпаветранай абароны, а таксама баявой авіяцыі.
вх