Украіне ўдалося знайсці альтэрнатыўныя спосабы экспарту свайго збожжа, але малаверагодна, што іх магутнасць будзе адпавядаць экспартным маршрутам у рамках збожжавай ініцыятывы па Чорным моры, заявіла ў пятніцу Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.
Паводле брытанскай выведкі, збожжавая ініцыятыва дапамагла знізіць сусветныя цэны і палепшыць харчовую бяспеку. У ейных рамках на сусветны рынак былі пастаўленыя больш за 32 мільёны тон прадуктаў харчавання, а індэкс цэн на прадукты харчавання знізіўся на 23 працэнтаў у параўнанні з пікам сакавіка 2022 года.
Выхад Расіі з ініцыятывы скараціў украінскі экспарт, што з'яўляецца відавочным крокам да дэградацыі ўкраінскай эканомікі і яе здольнасці да падтрымкі ваенных дзеянняў.
Сельскагаспадарчы сектар да вайны складаў 40 працэнтаў ад украінскага экспарту і надалей мае вырашальнае значэнне. У 2021 годзе экспарт прадуктаў харчавання прынёс Украіне 28 мільярдаў долараў.
«Украіна паспяхова выкарыстоўвае альтэрнатыўныя віды транспарту, такія як рачны, чыгуначны і аўтамабільны транспарт для экспарту збожжа; аднак гэта наўрад ці адпавядае прапускной здольнасці экспартных маршрутаў праз Чорнае мора», – сумняюцца брытанскія аналітыкі.
PAP/аз