Беларуская Служба

УЕФА: Расія будзе адхіленая ад спаборніцтваў да канца вайны

18.09.2023 11:11
Пасля нападзення Расіі на Украіну УЕФА прымяніла санкцыі супраць краіны-агрэсара, адхіліўшы яе футбольныя клубы і зборную ад спаборніцтваў.
UEFA podjęła kolejne kroki ws. Rosji
UEFA podjęła kolejne kroki ws. RosjiShutterstock.com/Richard Juilliart

УЕФА пакуль не збіраецца вяртаць у спаборніцтвы расійскія футбольныя клубы і зборную, паведаміў прэзідэнт арганізацыі Аляксандр Чэферын. Паводле яго слоў, прадстаўнікі краіны-агрэсара будуць адхіленыя ад еўрапейскіх спаборніцтваў да канца вайны.

Акрамя таго, прэзідэнт УЕФА расказаў, чаму арганізацыя ў свой час разарвала выгадны спонсарскі кантракт з «Газпромам».

«Гэта проста трэба было здзейсніць як пэўным чынам сімвалічны акт. Наўрад ці мы маглі паказваць рэкламу гэтай кампаніі на стадыёнах, калі матчы глядзяць сотні мільёнаў людзей», – сказаў Чэферын.

Пасля нападзення Расіі на Украіну УЕФА прымяніла санкцыі супраць краіны-агрэсара, адхіліўшы яе футбольныя клубы і зборную ад спаборніцтваў.

вс