Беларуская Служба

Другое судна з украінскім збожжам прыбыло ў Турцыю па часовым калідоры

24.09.2023 12:14
Напярэдадні ў турэцкі праліў Басфор прыбыў украінскі збожжагруз Resilient Africa, які стаў першым караблём з сельскагаспадарчай прадукцыяй, які прайшоў праз часовы калідор у Чорным моры.
Z ukraińskiego portu Piwdennyj wyszły kolejne dwa statki
Z ukraińskiego portu Piwdennyj wyszły kolejne dwa statki https://twitter.com/OlKubrakov

Другое судна, якое выкарыстоўвала часовы калідор для экспарту ўкраінскага збожжа, накіравалася ў Турцыю. Балкер Aroyat з 17,6 тысю. тонамі ўкраінскай пшаніцы для Егіпта па часовым калідоры перасёк Чорнае мора і дабраўся да Турцыі. Экіпаж карабля – грамадзяне Егіпта, Турцыі, Азербайджана, Бельгіі і Албаніі.

Нагадаем, напярэдадні ў турэцкі праліў Басфор прыбыў украінскі збожжагруз Resilient Africa, які стаў першым караблём з сельскагаспадарчай прадукцыяй, які прайшоў праз часовы калідор у Чорным моры.

Першыя два балкеры пацвердзілі гатоўнасць выкарыстоўваць часовы калідор у напрамку порта Чарнаморск для загрузкі амаль 20 тысяч тон пшаніцы.

Украіна адкрыла рэгістрацыю для гандлёвых судоў і іх уладальнікаў на часовыя маршруты ў/з партоў Адэсы пасля таго, як Расія ў аднабаковым парадку выйшла з Чарнаморскай збожжавай ініцыятывы.

IAR/PAP/ez