Шведская акадэмія навук узнагародзіла трох навукоўцаў за выкарыстанне звышхуткіх светлавых імпульсаў для вывучэння паводзін электронаў.
Як сказана ў абгрунтаванні, навукоўцы ўзнагароджаны за адкрыццё «эксперыментальных метадаў з выкарыстаннем атасекундных светлавых імпульсаў, якія дазваляюць больш дэталёва вывучаць дынаміку электронаў у рэчыве». Атасекунда – гэта адзінка вымярэння часу, якая адпавядае адной трыльённай долі секунды, і выкарыстанне такіх хуткіх светлавых імпульсаў прызначана для таго, каб забяспечыць дакладны агляд унутранасці атамаў і малекул.
Акрамя залатых медалёў і каліграфічных дыпломаў, сёлетнія пераможцы атрымаюць 11 мільёнаў шведскіх крон, гэта значыць прыкладна 1 мільён еўра.
На сённяшні дзень гэта 117-я Нобелеўская прэмія па фізіцы. Сярод лаўрэатаў была адна полька – Марыя Складоўская-Кюры, якая была ўзнагароджана ў 1903 годзе разам са сваім мужам Пʼерам Кюры і Анры Бекерэлем за даследаванні зʼявы радыеактыўнасці.
Да сённяшняга дня яна застаецца адзінай жанчынай, якая атрымала Нобелеўскую прэмію двойчы – таксама ў 1911 годзе, на гэты раз у галіне хіміі. Яна таксама зʼяўляецца адзіным вучоным у гісторыі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію ў дзвюх розных галінах прыродазнаўчых навук.
ав