Беларуская Служба

Птушыны грып упершыню быў выяўлены ў Антарктыдзе

26.10.2023 09:05
Упершыню вірус птушынага грыпу быў выяўлены ў свеце ў 1996 годзе.
ПінгвінPixabay/DerWessels

Паводле спецыялістаў навуковай арганізацыі British Antarctic Survey, у Антарктыдзе ўпершыню быў выяўлены вірус, які можа прадстаўляць пагрозу для пінгвінаў і іншай жывёлы, якая там пражывае.

На думку экспертаў, вірус птушынага грыпу, хутчэй за ўсё, быў перададзены птушкамі, якія вярталіся з міграцыі ў Паўднёвую Амерыку, дзе зафіксавана значная колькасць выпадкаў згаданага захворвання.

Упершыню вірус птушынага грыпу з'явіўся ў 1996 годзе. З тых часоў успышкі захворвання адбываліся рэгулярна. У сярэдзіне 2021 года птушыны грып пачаў распаўсюджвацца ў раней свабодных ад гэтага захворвання раёнах Паўднёвай Амерыкі, што прывяло да масавай гібелі дзікіх птушак і забою дзясяткаў мільёнаў хатніх птушак.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка