Беларуская Служба

ХАМАС прыпыніў эвакуацыю замежнікаў і грамадзян з падвойным грамадзянствам у Егіпет

05.11.2023 16:01
Такое рашэнне было прынята пасля таго, як Ізраіль адмовіўся дазволіць параненым палестынцам адправіцца ў егіпецкія бальніцы.
Газа PAP/EPA/MOHAMMED SABER

Пра гэта паведаміла агенцтва AFP са спасылкай на ананімнага прадстаўніка адміністрацыі ХАМАС.

«Ніводнаму ўладальніку замежнага пашпарта не будзе дазволена пакінуць сектар Газа да таго, як параненыя, якіх трэба эвакуяваць з бальніц на поўначы сектара Газа, не будуць дастаўлены на памежны пункт Рафах», – сказаў прадстаўнік ХАМАС журналісту AFP. Крыніца службы бяспекі Егіпта пацвердзіла, што «ў суботу на егіпецкі тэрмінал у Рафаху не прыбыў ні адзін пацярпелы або ўладальнік замежнага пашпарта».

ХАМАС падкрэслівае, што Ізраіль адмовіўся дазволіць многім з параненых, чые імёны былі ў спісе, накіраваным егіпецкім уладам, выехаць у Егіпет. У пятніцу ізраільская армія пацвердзіла, што збіла машыну хуткай дапамогі ля шпіталя Аль-Шыфа, найбуйнейшага ў Газе, таму што палічыла, што «машына выкарыстоўвалася тэрарыстычнай ячэйкай ХАМАС». Паводле звестак міністэрства аховы здароўя сектара Газа, у выніку нападу загінулі 15 чалавек, 60 атрымалі раненні.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) і ААН заявілі, што «глыбока шакаваныя» і «занепакоеныя» інцыдэнтам, нагадаўшы, што «пацыенты, апекуны, медыцынскія ўстановы і машыны хуткай дапамогі павінны быць абаронены».

ав

МЗС: Мы рэгулярна дабіваемся паскарэння выезду польскіх грамадзян з сектара Газа

05.11.2023 09:02
У сектары Газа знаходзяцца каля 30 грамадзян Польшчы.