Беларуская Служба

Еўракамісія прапануе даць Грузіі статус краіны-кандыдаткі ў ЕС

08.11.2023 16:01
Канчатковае рашэнне па справе Грузіі, а таксама Малдовы і Украіны краіны Еўрасаюза прымуць на саміце ў сярэдзіне снежня.
     -
Еўракамісія прапануе даць Грузіі статус краіны-кандыдата ў ЕСPAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Еўракамісія рэкамендавала надаць Грузіі статус краіны-кандыдаткі ў ЕС пры ўмове правядзення ўладамі ў Тбілісі ключавых рэформаў. Апрача таго, на падставе станоўчых справаздачаў, Еўракамісія рэкамендавала таксама пачаць перамовы аб членстве з Малдовай і Украінай.

Рашэнне Еўракамісіі аб’явіла ейная кіраўніца Урсула фон дэр Ляен пасля публікацыі справаздач аб выкананні стандартаў ЕС краінамі, якія прэтэндуюць на ўступленне ў супольнасць:

- 10 гадоў таму пачаліся пратэсты на Майдане, падчас якіх стралялі па людзях з еўрапейскімі сцягамі. І праз 10 гадоў сёння гістарычны дзень, калі Еўрапейская камісія рэкамендуе Савету пачаць перамовы аб сяброўстве.

Канчатковае рашэнне аб наданні статусу кандыдата Грузіі і распачацці перамоваў з Украінай і Малдовай прымуць краіны Еўрасаюза на саміце ў Бруселі ў сярэдзіне снежня.

IAR/аз

Еўракамісія рэкамендавала пачаць з Украінай перамовы аб членстве ў ЕС

08.11.2023 13:01
Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні краіны ЕС павінны прыняць падчас саміту ў Бруселі ў сярэдзіне снежня.