Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі вітае рэкамендацыю Еўракамісіі

08.11.2023 17:00
Украінскі прэзідэнт апублікаваў кароткі зварот да суайчыннікаў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі https://t.me/V_Zelenskiy_official

Украіна з'яўляецца часткай Еўропы, адстойвае свае каштоўнасці і павінна далучыцца да Еўрасаюза, так прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў рашэнне Еўракамісіі, якая рэкамендавала пачаць перамовы аб сяброўстве Украіны з ЕС.

Украінскі прэзідэнт апублікаваў кароткі зварот да суайчыннікаў. Навіну з Бруселю ён назваў пазітыўным рашэннем і гістарычным крокам.

Ён падкрэсліў, што яго краіна павінна быць часткай Еўрасаюза, таму што ўкраінцы адстойваюць еўрапейскія каштоўнасці і ва ўмовах поўнамаштабнай вайны выконваюць свае абавязкі, развіваюць дзяржаўныя інстытуты і прымаюць усё неабходныя рашэнні.

IAR/аз

Еўракамісія рэкамендавала пачаць з Украінай перамовы аб членстве ў ЕС

08.11.2023 13:01
Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні краіны ЕС павінны прыняць падчас саміту ў Бруселі ў сярэдзіне снежня.

Еўракамісія прапануе даць Грузіі статус краіны-кандыдаткі ў ЕС

08.11.2023 16:01
Канчатковае рашэнне па справе Грузіі, а таксама Малдовы і Украіны краіны Еўрасаюза прымуць на саміце ў сярэдзіне снежня.