Беларуская Служба

Расійскія акупанты запусцілі ракеты па двух шпіталях у Херсонее

03.12.2023 17:41
Расійскія акупанты абстрэльваюць Херсон з левага берага Дняпра.
Вайна ва УкраінеФото: PAP/EPA/HANNIBAL HANSCHKE

У выніку расійскіх удараў па Херсоне на поўдні Украіны пашкоджаныя дзве бальніцы.

Як паведамляе Укрінформ, пра наступствы атакі паведаміў у сацсетках начальнік Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.

«Акупанты атакавалі дзве бальніцы ў Херсоне. Медыцынскія ўстановы разбураныя. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма», – напісаў ён.

Як паведамляе партал Укрінформ, расіяне таксама пусцілі ракеты на шматпавярховы дом. Адзін чалавек загінуў, трое атрымалі раненні.

яс