Аляксандр Нямкоў адзначыў, што ўкраінцы павінны быць гатовы да любога развіцця падзей.
Армія Расійскай Федэрацыі можа зноў пайсці на Кіеў. Украінцы павінны падрыхтавацца да такога сцэнарыя, лічыць украінскі разведчык Аляксандр Нямкоў.
«Калі нашы людзі будуць не гатовы да такіх падзей, то будзе вынік, які мы бачылі ў Бучы», – расказаў ён у інтэрв'ю інфармацыйнага тэлемарафона ТСН.
Паводле яго слоў, мужчыны павінны быць гатовы, што ім давядзецца замяніць кагосьці на фронце. Пры гэтым Аляксандр Нямкоў падкрэсліў, што ўсім, у тым ліку і жанчынам, трэба асвоіць, як абыходзіцца са зброяй, і прайсці курсы парамедыка.
яс