У ноч на 4 снежня расійскія акупанты спрабавалі атакаваць аб'екты крытычнай інфраструктуры ў Івана-Франкоўскай вобласці – расіяйскія беспілотнікі былі збітыя, абышлося без страт і значных разбурэнняў, – паведамляе начальнік Івана-Франкоўскай абласной вайсковай адміністрацыі Святлана Анішчук.
Раней паведамлялася, што расійскія войскі ўвечары ў нядзелю запусцілі з тэрыторыі акупаванага Крыма ўдарныя беспілотнікі «Шахед», у 2:22 яны паляцелі на захад краіны, а ў 3:34 абʼявілі паветраную трывогу ў Закарпацці.
Раніцай 4 снежня ВПС Узброеных сіл Украіны паведамілі, што змаглі збіць 18 з 23 «Шахедаў» і ракету, якімі акупанты ўначы абстрэльвалі Украіну.
pravda.com.ua/эж