Прэзідэнт Балгарыі Румен Радзеў наклаў вета на прыняты парламентам законапраект аб ратыфікацыі пагаднення з Украінай аб пастаўках Украіне бронетранспарцёраў, матывуючы гэта тым, што «дэпутаты недастаткова азнаёміліся з канкрэтныя ўмовы перадачы», – паведамляе карэспандэнт Польскага радыё Пётр Пентка:
- Румен Радзеў лічыць, што ў дэпутатаў не было магчымасці аб'ектыўна ацаніць, ці зʼяўляецца прадстаўленае абсталяванне састарэлым і неабходным Балгарыі. Прэзідэнт Балгарыі падкрэслівае, што не былі ўлічаныя ні задачы ваеннага часу, пастаўленыя перад Міністэрствам унутраных спраў, ні патрэбы Галоўных упраўленняў памежнай паліцыі і пажарнай бяспекі і грамадскай бяспекі.
Паводле яго, перададзеная Украіне бронетранспартная тэхніка можа выкарыстоўвацца менавіта для аховы балгарскай мяжы з Турэччынай і аказання дапамогі насельніцтву ў выпадку стыхійных бедстваў, у тым ліку ў цяжкадаступных раёнах. Цяпер дакумент будзе вернуты ў парламент, які мае права зацвердзіць яго без зменаў і адправіць на далейшае абмеркаванне.
22 лістапада Нацыянальны сход Балгарыі ратыфікаваў міжурадавае пагадненне паміж Сафіяй і Кіевам, якое рэгламентуе перадачу Украіне 100 спісаных бронетранспарцёраў МУС Балгарыі. БТР-ы знаходзяцца на балансе МУС Балгарыі з 1980-х гадоў. Гэта першы выпадак, калі балгарскі бок перадасць бранятэхніку Кіеву наўпрост, а не праз пасярэднікаў, як гэта рабілася раней.
iar/эж