Падчас прэс-канферэнцыі ў Белым доме дарадца прэзідэнта Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван адзначыў, што падтрымка Украіны адпавядае інтарэсам ЗША.
«Кангрэс павінен вырашыць, ці працягваць падтрымліваць барацьбу за свабоду ва Украіне ў рамках кааліцыі з 50 краін, якую стварыў прэзідэнт Байдэн, або ігнараваць урокі гісторыі і дазволіць Пуціну перамагчы», – сказаў ён.
Джэйк Саліван заклікаў як мага хутчэй прыняць пакет дапамогі Украіне.
«Галасаванне супраць дадатковага фінансавання Украіны пашкодзіць Украіне і дапаможа Расіі. Гэта пашкодзіць дэмакратыі і дапаможа дыктатарам», – сказаў дарадца прэзідэнта ЗША.
Учора ў Белым доме заявілі, што грошы на ваенную дапамогу Украіне хутка скончацца. Прэзідэнт Джо Байдэн папрасіў Кангрэс прыняць новы пакет на суму 106 мільярдаў долараў для дапамогі Украіне, Ізраілю, бяспекі ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне і ўмацавання аховы межаў ЗША. З гэтай сумы 64 мільярды плануецца накіраваць на падтрымку Кіева.
IAR/нг