Як піша фінскае выданне Iltalehti, кіраўнік Мінабароны Фінляндыі Анці Хяккянен заявіў аб завяршэнні перамоваў на гэты конт і акцэнтаваў увагу на тым, што дапамога Украіне - крытычная неабходнасць.
"Мы завяршылі перамовы аб значным павелічэнні вытворчасці артылерыйскіх боепрыпасаў, каб узбройваць Украіну. Планы гатовы. Узбраенне Украіны - крытычная неабходнасць для нас. Фінляндыя можа ўзяць на сябе вялікую ролю. Таксама наш прыярытэт у ЕС і НАТА - выкарыстоўваць наш уплыў, каб пераканаць іншыя краіны, асабліва ў Еўропе, павялічыць вытворчасць артылерыйскіх боепрыпасаў", - сказаў ён.
Міністр дадаў, што такое рашэнне будзе патрэбным і каштоўным падарункам украінцам на Каляды. Пакуль размова ідзе аб павелічэнні вытворчасці на некалькі дзясяткаў мільёнаў еўра.
нг