Беларуская Служба

Мінулай ноччу расіяне атакавалі паўднёвую Украіну «Шахедамі» 42 разы

14.12.2023 09:13
Пацярпелі 11 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.
Вайскоўцы «Сібірскага батальёна» праходзяць вайсковыя зборы на палігоне пад Кіевам PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Мінулай ноччу расіяне атакавалі паўднёвую Украіну з беспілотнікамі «Шахед» і ракетамі. СПА збіла 41 з 42 беспілотнікаў. На будынкі ўпалі рэшткі знішчаных дронаў. Пацярпелі 11 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.

Ваенна-паветранае камандаванне Украіны паведаміла, што большасць беспілотнікаў былі збітыя ў раёне Адэсы. Мэтай расійскіх атак таксама была партовая інфраструктура ў Дунайскім рэгіёне. Абломкі беспілотнікаў пашкодзілі збожжасклады.

Украінскі Генштаб паведаміў, што за мінулыя суткі адбыліся 120 баявых сутычак. Расіяне больш за 127 разоў абстралялі тэрыторыю Украіны.

Паводле ўкраінцаў, расіяне выпусцілі 17 рэактыўных снарадаў, нанеслі 36 авіяўдараў і 74 артылерыйскія ўдары. Цэллю была, між іншым, грамадзянская інфраструктура. Ёсць загінулыя і параненыя сярод мірнага насельніцтва.

У адказ украінцы нанеслі пяць удараў па раёнах канцэнтрацыі расійскіх войскаў. Мэтамі былі склады боепрыпасаў і ваенная тэхніка.

ав