Цяперашнія ўлады Малдовы з самага пачатку абралі еўрапейскі і празаходні курс сваёй палітыкі. Гэта выяўляецца не толькі ў шырокай падтрымцы Украіны, якая ваюе супраць Расіі, але перш за ўсё ў рэформах, якія прэзідэнт Санду і ўрад яе партыі праводзяць з пачатку цяперашняга парламенцкага тэрміну. Малдова павінна стаць другой пасля Украіны краінай, якая імкнецца пачаць з ЕС перамовы аб уступленні. Такое рашэнне прыме саміт лідараў краін ЕС, які праходзіць у Бруселі.
«Што б ні здарылася, Рэспубліка Малдова ўжо моцна замацавана на еўрапейскім шляху», – сказала прэзідэнт Малдовы ў эфіры тэлеканала »Голас Бесарабіі«. – Паўтара года таму ўсе члены ЕС адчынілі перад намі свае дзверы. Пачатак перамоваў – гэта тэхнічны крок, і мы хочам, каб гэта было зроблена раней, чым пазней», – дадала прэзідэнт.
Пэўная заклапочанасць, выказаная ў гэтай заяве, прадыктавана нядаўнімі паведамленнямі аб тым, што гэтак жа, як Віктар Орбан хоча заблакіраваць пачатак перамоваў з Украінай, канцлер Аўстрыі Клаўс Нехамер прапануе накласці вета на перамовы з Малдовай.
І Украіна, і Малдова атрымалі статус кандыдата ў члены Еўрасаюза ў чэрвені мінулага года.
ав