Прэзідэнта апярэджвае ў апытанні вярхоўны галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі генерал Валерый Залужны. Гэта дадзеныя апошняга даследавання, праведзенага ва Украіне Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі.
У тым жа апытанні, праведзеным у снежні мінулага года, прэзідэнт Украіны набраў 84 працэнты. У цяперашні час Уладзіміру Зяленскаму давяраюць 62% украінцаў. Гэта зніжэнне больш чым на 20 працэнтных пунктаў. Амаль кожны пяты ўкраінец дакладна не давярае прэзідэнту. Значна большая частка грамадства, 88%, давярае генералу Залужнаму. Сярод украінскіх інстытутаў найбольшы індэкс даверу дасягнуты Узброенымі сіламі – 96%.
Нядаўна ўкраінскія СМІ спекулявалі пра канфлікт, які нібыта разгараецца паміж цывільнымі ўладамі, у першую чаргу прэзідэнцкім цэнтрам, і генералам Валерыем Залужным. Адной з прычын была нібыта вялікая папулярнасць вайскоўца. Аднак сам ён запэўніў, што не мае палітычных амбіцый. Абвергла гэтыя здагадкі, у тым ліку, Міністэрства абароны Украіны.
ав