Беларуская Служба

Пазачарговае пасяджэнне Еўрапейскай рады па бюджэце ЕС, у тым ліку аб падтрымцы Украіны, адбудзецца 1 лютага

18.12.2023 18:02
Падчас пасяджэння Еўрапейскай Рады на мінулым тыдні кіраўнікі не ўзгаднілі пакет фінансавай дапамогі для Кіева ў памеры 50 мільярдаў еўра. 
ЕўраMabelAmber/pixabay.com/CC0 Public Domain

Лідары краін-членаў Еўрапейскага Саюза сустрэнуцца 1 лютага, каб абмеркаваць шматгадовы бюджэт, уключаючы фінансавую падтрымку Украіны, заявіў у панядзелак старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль.

Падчас пасяджэння Еўрапейскай Рады на мінулым тыдні кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў дамовіліся пачаць перамовы аб уступленні Украіны, але не ўзгаднілі пакет фінансавай дапамогі для Кіева ў памеры 50 мільярдаў еўра. Таму было дасягнута дамоўленасць, што лідары сустрэнуцца яшчэ раз, каб абмеркаваць гэтае пытанне.

ав