Дакумент ухвалены ўрадавай камісіяй і будзе вынесены на абмеркаванне ў парламенце.
Гэта першыя ў Расіі нормы, якія наўпрост нясуць пагрозу грамадзянам іншых краін. Законапраект прадугледжвае ўнясенне паправак у Крымінальны кодэкс РФ, якія прадугледжваюць прыцягненне замежнікаў да адказнасці за дзеянні, учыненыя за межамі Расіі.
Гэта азначае, што кожны, незалежна ад пашпарта, хто крытыкуе крамлёўскі рэжым, можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па прыбыцці ў Расію. Палажэнне распаўсюджваецца як на фізічных, так і на службовых асоб.
Паводле расійскіх праваабаронцаў, пасля ўступлення ў сілу паправак ніхто з тых, хто выступае супраць дыктатуры і агрэсіі супраць Украіны, не будзе ў бяспецы ў Расіі.
ПР/юл