Беларуская Служба

Ва Украіне складаная сітуацыя амаль па ўсёй лініі фронту

19.12.2023 11:21
Расійскія войскі наступаюць на Куп'ян, Ліман і Бахмут. Мэта акупантаў — захапіць новыя населеныя пункты ў Данецкай і Харкаўскай абласцях.
Украінскія жаўнеры бароняць свае пазіцыі ў Запарожскай вобласціEPA/YAKIV LIASHENKO Dostawca: PAP/EPA.

Пра гэта паведаміў камандуючы Сухапутнымі войскамі Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі.

«Сітуацыя складаная. Ваяваць даводзіцца ва ўмовах перавагі праціўніка як ва ўзбраенні, так і ў колькасці асабістага складу», — адзначыў генерал

Апроч таго акупанты атакуюць у Херсонскай вобласці плацдарм ВСУ каля Крынак. У Запарожскай вобласці хочуць вярнуць страчаныя тэрыторыі пасля контрнаступлення. У Харкаўскай вобласці хочуць дайсці да ракі Аскол і ладзяць «мясныя штурмы».

Крыніца: hromadske