Беларуская Служба

ААН абвінавачвае Расію ў няздольнасці абараніць мірнае насельніцтва Украіны

19.12.2023 13:28
Расія «не прыняла адэкватных мер па абароне мірнага насельніцтва ва Украіне», ёсць прыкметы таго, што расійскія войскі ўчынілі ваенныя злачынствы, заявіў Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Фолькер Цюрк.
Obrady Rady Bezpieczeństwa ONZ
Obrady Rady Bezpieczeństwa ONZDrop of Light / Shutterstock

Упраўленне Вярхоўнага камісара выявіла «грубыя парушэнні асноўных правоў чалавека, сур'ёзныя парушэнні міжнароднага гуманітарнага права і ваенныя злачынствы, у першую чаргу з боку Расійскай Федэрацыі».

Як заявіў Цюрк у Савеце па правах чалавека ў Жэневе, у ліку парушэнняў – 142 выпадкі пакаранняў смерцю грамадзянскіх асоб з моманту ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым мінулага года, а таксама выкраданні людзей, катаванні і жорсткае абыходжанне з затрыманымі, у тым ліку сексуальны гвалт.

Расія адмаўляе здзяйсненне злачынстваў і напады на мірнае насельніцтва Украіны. У адказ прадстаўнік Расіі пры ААН у Жэневе абвінаваціў упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў «абяленні» злачынстваў, нібыта здзейсненых украінскімі вайскоўцамі.

Крыніца: ВВС