Беларуская Служба

Украіна адчувае дэфіцыт боепрыпасаў 

19.12.2023 15:03
Скарачэнне заходняй ваеннай дапамогі адбіваецца на ходзе баявых дзеянняў на фронце.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/YAKIV LIASHENKO 37897 Dostawca: PAP/EPA.

Руская армія ўзмацніла ўдары ў раёне Купані і Лімана. Гэта мяжа Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцей. Украінскія вайскоўцы таксама абараняюць пазіцыі на іншых участках фронту. Аднак салдаты змагаюцца з усё большай недахопам боепрыпасаў.

Камандуючы сухапутнымі войскамі Ўзброеных сілаў Украіны генэрал Аляксандар Сырскі паведаміў, што апошнім часам расіяне штодня без перапынкаў атакуюць гарады на паўночным участку фронту — у тым ліку Сынькоўку ў Харкаўскай вобласьці і сяло Макееўка у Луганскай вобласці. Мэта атак - пачаць наступ на гарады Купянск і Ліман.

Генерал Сырскі таксама паведаміў пра актывізацыю расійскіх удараў пад Бахмутам на Данбасе. Паводле сайту Deep State, які займаецца аналізам ваеннай дзейнасці, апошнім часам расіяне крыху змянілі свае пазіцыі на гэтым кірунку.

Аперацыям украінцаў перашкаджае рост дэфіцыту боепрыпасаў. Пра гэта паведаміў камандуючы групоўкай войск «Таўрыя», якая дзейнічае на поўдні краіны, генерал Аляксандр Тарнаўскі. Паводле яго слоў, скарачэнне заходняй ваеннай дапамогі адбіваецца на ходзе баявых дзеянняў на фронце.

ПР/юл