Браты Віталь і Уладзімір Клічко перакінулі 100 купленых беспілотнікаў на фронт пад Аўдзееўку Данецкай вобласці, паведаміла ў аўторак прэс-служба Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі.
«Мы з братам замовілі 100 беспілотнікаў FPV. Сёння «птушкі» прыляцелі ў Кіеў і ўжо накіроўваюцца ў 47-ю брыгаду пад Аўдзееўку», — паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.
Ён дадаў, што разам з братам замовіў яшчэ некалькі партый беспілотнікаў.
Напрамак Новапаўлаўка-Аўдзееўка ўжо некалькі месяцаў з'яўляецца ключавым участкам фронту ва Украіне. Расіяне хочуць захапіць Аўдзееўку, бо адтуль украінцы могуць трымаць агнявы кантроль над акупаванай тэрыторыяй.
За апошнія два месяцы ўкраінскія ўлады і СМІ падкрэслівалі, што цяперашняя расійская атака на Аўдзееўку з'яўляецца самай маштабнай не толькі з пачатку цяперашняга ўварвання, але і з пачатку баёў на Данбасе ў 2014 годзе.
PAP/юл