Уладзімір Зяленскі падзякаваў палякам за дапамогу падчас калі ўкраінскі народ абараняецца ад расійскага нападу. Аднак ён раскрытыкаваў польскія ўлады за абмежаванні ў продажы ўкраінскага збожжа. Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў падчас прэс-канферэнцыі па выніках мінулага года.
Адказваючы на пытанне аб магчымасці кампрамісных рашэнняў з польскім бокам, Уладзімір Зяленскі выказаў удзячнасць Польшчы за дапамогу.
- Я хачу падзякаваць Польшчы і прэзідэнту Анджэю Дудзе, але перш за ўсё польскаму грамадству. Вы з намі з самага пачатку вайны. Вы нашы суседзі, вы віталі нашых людзей і дапамагалі нам, чым маглі. І вашу незалежнасць мы таксама адстойвалі і адстойваем, як можам.
Адносна праблем з экспартам украінскага збожжа, прэзідэнт Зяленскі ўказаў на адказнасць польскіх уладаў за абмежаванне яго продажу. Ён таксама выказаў надзею, што ўдасца разабрацца ў сітуацыі з новай кіруючай камандай.
Адзначым, што Польшча ўвяла эмбарга на імпарт украінскага збожжа, але яно не распаўсюджваецца на яго транзіт у іншыя краіны.
яс