Беларуская Служба

За мінулыя суткі паміж украінскімі і расійскімі войскамі адбылося 75 сутыкненняў

23.12.2023 08:43
За суткі Расія выкарыстала для атак 23 беспілотнікі «Шахед».
  .
Беспілотны лятальны апарат.Anelo/Shutterstock

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што расіяне нанеслі адзін ракетны і 40 авіяўдараў па ўкраінскіх пазіцыях і грамадзянскіх аб'ектах. Здзейснілі таксама 57 артылерыйскіх абстрэлаў.

Ёсць загінулыя і параненыя мірныя жыхары. Былі пашкоджаныя жылыя дамы і абʼекты грамадзянскай інфраструктуры. За суткі Расія выкарыстала для атак 23 беспілотнікі «Шахед». Украінская СПА знішчыла 19 беспілотнікаў.

Украінскія ўзброеныя сілы паведамляюць, што ўвечары і ўначы расійскія войскі нанеслі ўдар з 9 беспілотнікаў «Шахед». Усе гэтыя машыны ўкраінцы знішчылі.

Пад артылерыйскі абстрэл патрапілі больш за 110 населеных пунктаў у Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях.

Украінскія ВПС здзейснілі 12 налётаў на групы расійскіх вайскоўцаў, узбраенне і вайсковую тэхніку. Супрацьпаветраная абарона знішчыла 3 знішчальнікі-бамбавікі Су-34. Украінскія ракетныя падраздзяленні пяць разоў нанеслі ўдары па канцэнтрацыі вайскоўцаў, узбраення і ваеннай тэхнікі і двойчы па расійскіх складах боепрыпасаў.

яс