Беларуская Служба

Расія выпусціла па Украіне 99 ракет, 72 удалося збіць — Залужны

02.01.2024 11:52
Гэта ўжо другая масавая атака на Украіну за апошнія 5 дзён.
Władze Ukrainy: obrona strąciła nad Kijowem ponad 70 rakiet i 15 dronów
Władze Ukrainy: obrona strąciła nad Kijowem ponad 70 rakiet i 15 dronówPAP/EPA/OLEG PETRASYUK

«Паводле папярэдніх вынікаў, праціўнік выкарыстаў 99 сродкаў паветранага нападу - ракет розных тыпаў. Сіламі і сродкамі ВПС ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі ВПС знішчаны 72 паветраныя мэты», — паведаміў Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валеры Залужны ў Telegram. 

У прыватнасці, удалося збіць 10 з 10 аэрабалістычных ракет Х-47М2 «Кінжал», 59 з 70 крылатых ракет Х-101/Х-555/Х-55 і тры з трох крылатых ракет «Калібр».

Расіяне атакавалі грамадзянскую і крытычна важную інфраструктуру, прамысловыя і ваенныя аб'екты. У асноўным атака была скіраваная на Кіеў.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ў выніку чарговай атакі Расіі на Украіну загінулі 4 чалавекі, 92 атрымалі раненні.

вх