Акупанты ўсё больш мяняюць нацыянальны склад жыхароў акупаванай часткі Запарожскай вобласці, напісаў Фёдараў у Тэлеграме.
Паводле яго слоў, спачатку акупацыйныя войскі давялі мясцовых жыхароў да жабрацтва. Цяпер служба занятасці, якой кіруюць акупанты, прапануе беспрацоўным выехаць на працу ў Расію, а адтуль людзей вывозяць на тэрыторыю Украіны.
Фёдараў паведаміў, што цяпер палова жыхароў Мелітопаля – прыезджыя.
Да пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ў горадзе пражывала 150 тысяч чалавек. За амаль два гады акупацыі каля 90 тысяч з іх выехалі ў іншыя раёны Украіны ці за мяжу. У Мелітополі засталося каля 60 тысяч мясцовых жыхароў, прыкладна столькі ж прыехала з Расіі.
ав