Беларуская Служба

Службы бяспекі Марока ў 2023 годзе прадухілілі прыток у Іспанію 87 тысяч нелегальных імігрантаў з Афрыкі

04.01.2024 16:00
Пра гэта паведамілі ва ўзброеных сілах Марока, дадаўшы, што большасць затрыманых спрабавалі пераплысці на Канарскія выспы.
    ,
Мігранты прыбываюць на Канарскія астравы, Іспанія PAP/EPA/Gelmert Finol

У заяве ўдакладняецца, што ВМС Марока таксама прадухілілі шматлікія падарожжы нелегальных імігрантаў у Іспанію праз Міжземнае мора, а таксама спробы дабрацца да іспанскіх анклаваў у Паўночнай Афрыцы – Сеута і Мелілья.

Каля 1100 нелегалаў з некалькіх краін Афрыкі былі затрыманыя на мараканска-іспанскай мяжы.

Паводле звестак арміі Марока, у 2023 годзе дзякуючы патрулям марскіх падраздзяленняў у адкрытым моры ўдалося выратаваць амаль 22 тысячы імігрантаў, якія накіроўваліся ў Іспанію.

Па дадзеных уладаў Марока, у чацвер службы краіны не дазволілі двум лодкам са 124 людзьмі на борце адплыць у бок Канарскіх выспаў. Там знаходзіліся грамадзяне краін Афрыкі на поўдзень ад Сахары, у тым ліку восем дзяцей.

Канарскія астравы з'яўляюцца галоўным пунктам прызначэння нелегальных мігрантаў з паўночна-заходняга ўзбярэжжа Афрыкі ў Іспанію. З больш чым 55 тысяч з афрыканскіх мігрантаў, якія прыбылі ў гэтую краіну ў 2023 годзе, больш за 40 тысяч прыбылі менавіта на архіпелаг.

ав