Беларуская Служба

НАТА назвала дату экстранай сустрэчы з нагоды масіраваных удараў РФ

04.01.2024 17:59
10 студзеня па ініцыятыве генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга адбудзецца пасяджэнне Рады Украіна-НАТА.
Знішчэнні ў КіевеPAP/Vladyslav Musiienko

10 студзеня па ініцыятыве генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга адбудзецца пасяджэнне Рады Украіна-НАТА на ўзроўні амбасадараў пасля масіраваных расійскіх авіяўдараў, якія адбыліся ў навагодні перыяд.

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг скліча пасяджэнне Рады НАТА-Украіна ў сераду, 10 студзеня, на ўзроўні амбасадараў па просьбе Украіны.

Кіраўнік МЗС Дзмітрый Кулеба паведаміў, што адной з ключавых тэм сустрэчы стане ўзмацненне супрацьпаветранай абароны Украіны.

Пасля масіраванага ракетнага ўдару РФ 2 студзеня Кулеба заявіў, што чакае рэакцыі і рашучых захадаў заходніх краін.

НАТА заявіла, што працягне падтрымліваць Украіну і абараняць «кожны сантыметр Польшчы» ў адказ на апошнія масіраваныя расійскія ракетныя ўдары па цэлях ва Украіне.

ав