У камюніке штаба гаворыцца, што адбылося 59 узброеных сутыкненняў. Расіяне выпусцілі 7 ракет, нанеслі 36 авіяўдараў і зладзілі 37 артылерыйскіх абстрэлаў. Была пашкоджана грамадзянская інфраструктура, загінулі і атрымалі раненні мірныя жыхары. Усяго было абстраляна каля 100 гарадоў, у тым ліку ў Чарнігаўскай, Харкаўскай і Данецкай абласцях.
У адказ украінская авіяцыя нанесла 10 удараў па раёнах канцэнтрацыі расійскіх войск і два па расійскіх умацаваных пазіцыях. Украінцы таксама абстралялі ракетамі, у тым ліку расійскія вайсковыя склады.
Украінскія вайскоўцы адбілі 32 расійскія атакі на Аўдзееўскім напрамку, а таксама на Купанскім, Бахмуцкім, Мар'інскім і Запарожскім напрамках. На Херсонскім напрамку ўкраінцы спрабуюць пашырыць свае пазіцыі. Расіяне контратакуюць, нягледзячы на вялікія страты, якія яны нясуць.
ПР/юл