Беларуская Служба

Іярданія напала на сірыйскіх наркакантрабандыстаў

05.01.2024 10:11
Іярданія нанесла авіяўдары па сховішчах звязаных з Іранам кантрабандыстаў наркотыкаў у Сірыі.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/JAN LANGHAUG Dostawca: PAP/EPA.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў выведцы.

Іарданскія самалёты разбамбілі дом буйнога наркагандляра, звязанага з іранскімі апалчэнцамі ў горадзе Шааб і склады каля вёскі Аль-Гарыджа, дзе нібыта захоўваліся наркотыкі. Абедзве цэлі знаходзіліся ў правінцыі Сувейда на мяжы з Іярданіяй.

Эксперты ААН і ўлады ЗША і еўрапейскіх краін сцвярджаюць, што незаконны гандаль наркотыкамі фінансуе дзейнасць праіранскіх апалчэнцаў і праўрадавых ваенізаваных фарміраванняў у Сірыі.

ПР/юл