Беларуская Служба

Белы дом назваў «гістарычным» візіт Дуды і Туска ў Вашынгтон і іх сустрэчу з Байдэнам

13.03.2024 08:58
Офіс амерыканскага прэзідэнта таксама падкрэсліў, што лідары Польшчы і ЗША паабяцалі пастаянна падтрымліваць Украіну ў абароне ад расейскай агрэсіі.
Белы дом назваў «гістарычным» візіт Дуды і Туска ў Вашынгтон і іх сустрэчу з БайдэнамPAP/Krystian Maj/KPRM

Белы дом апублікаваў паведамленне пасля перамоваў прэзідэнта Джо Байдэна з прэзідэнтам Анджэем Дудам і прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам. У дакумэнце зазначаецца, што візіт умацаваў польска-амерыканскія сувязі і што дзве краіны моцна заангажаваныя ў развіццё НАТА як абароннага пакту.

«Гэты гістарычны візіт быў прысвечаны 25-й гадавіне ўступлення Польшчы ў НАТА. Ён сведчыць пра заангажаванне двух краін у развіццё Паўночнаатлантычнага альянсу, што робіць нас усіх больш бяспечнымі», – гаворыцца ў прэс-рэлізе Белага дома.

Офіс амерыканскага прэзідэнта таксама падкрэсліў, што лідары Польшчы і ЗША паабяцалі пастаянна падтрымліваць Украіну ў абароне ад расійскай агрэсіі.

Пасля сустрэчы Джо Байдэна з прэзідэнтам і прэм’ер-міністрам Польшчы было паведамлена, што Злучаныя Штаты выдзяляць Варшаве пазыку ў памеры 2 млрд долараў у рамках замежнага ваеннага фінансавання для ўмацавання яе бяспекі і падтрымкі мадэрнізацыі арміі. Гэты крэдыт дазволіць Польшчы набыць дадатковыя сродкі абароны.

ЗША згадзіліся прадаць Польшчы 96 штурмавых верталётаў AH-64 Apache і некалькі тысяч ракет наземнага і паветранага базавання.

вс