Беларуская Служба

Ваенныя аналітыкі мяркуюць, што вясной ці бліжэй лета расіяне правядуць наступ на фронце

01.04.2024 16:46
На іх думку, яны будуць наносіць удары па адным з кірункаў баявых дзеянняў — хутчэй за ўсё, на Данбасе.
Rosyjskie rakiety
Rosyjskie rakietyID1974/ Shutterstock

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны паказвае, што цяпер расіяне павольна, але паслядоўна змяняюць свае пазіцыі, галоўным чынам у заходняй частцы Данбасу. Там таксама, як гаворыцца ў апошняй справаздачы, хутчэй за ўсё будзе атака, і расіяне правядуць яе на адным з аператыўных участкаў.

Падобнага меркавання прытрымліваецца і ўкраінскі вайсковы журналіст Юрый Бутусаў. Як ён адзначае, расіяне павялічылі вытворчасць кіраваных ракет, авіябомбаў, у іх таксама больш беспілотнікаў. Таму, на ягоную думку, расійскі наступ не будзе раптоўным ударам танкавых дывізій на новых кірунках, а праціўнік працягне наступ на Данбасе з нарошчанымі сіламі і тэмпамі.

На думку эксперта, цяперашнія крытычныя ўчасткі фронту — гэта таксама тыя, на якіх можна чакаць наступу Расіі. Гэта Ліманска-Купянскі кірунак, на мяжы Данбаса і Харкаўскай вобласці, а таксама лінія фронту на захад ад Бахмута, Аўдзееўкі і Мар'інкі.

IAR/нг