Еменскія хусіты правялі шэраг аперацый супраць ваенных караблёў ЗША і камерцыйных суднаў, якія рухаліся праз Чырвонае і Аравійскае мора, а таксама Індыйскі акіян, – заявіў прадстаўнік хусітаў Ях'я Сары.
Баевікі групоўкі два разы на працягу 24 гадзін «нацэльваліся» на амерыканскі авіяносец USS Dwight D. Eisenhower, які знаходзіцца ў Чырвоным моры. Аб першым нападзе на авіяносец хусіты заявілі 31 траўня, ён нібыта стала адказам на здзейсненыя незадоўга да гэтага авіяўдары ЗША і Вялікабрытаніі па абʼектах ісламістаў на тэрыторыі Емена. У час гэтых атак былі задзейнічаны БПЛА, а таксама крылатыя і балістычныя ракеты, – заявіў Сары.
Цэнтральнае камандаванне ЗША пацвердзіла паведамленні аб абстрэле аднаго судна – у заяве ведамства на старонцы ў сацсетцы X згадваецца эсмінец USS Gravely. Іншая атака хусітаў апісваецца як запуск БПЛА ў паўднёвай частцы Чырвонага мора – адзін з іх быў збіты, два іншыя ўпалі ў ваду. Пры гэтым ніводнае судна не атрымала пашкоджанняў, – паведамля амерыканскае камандаванне.
Хусіты на працягу дня таксама атакавалі тры камерцыйныя судны. Адно з іх, Maina было атакавана двойчы – у Чырвоным, а затым у Аравійскім моры. У Чырвоным моры таксама было атакавана судна Abliani, і яшчэ адно, Al Oraiq – у Індыйскім акіяне. З дадзеных сэрвісу Marinetraffic вынікае, што першыя два з пералічаных судоў ходзяць пад сцягам Мальты, а трэцяе – як зарэгістраванае на Маршалавых выспах.
У канцы траўня лідэр хусітаў Абдул-Малік Аль-Хусі заявіў, што групоўка павялічыць колькасць атак па суднах, якія накіроўваюцца ў парты Ізраіля.
dw/pap/эж