Міністр эканомікі і інавацый Аўшрыне Арманайце падпісала пагадненне з нямецкай кампаніяй Rheinmetall аб яе пашырэнні ў Літве. Праект атрымаў статус стратэгічнага.
«Будаўніцтва завода Rheinmetall – гэта значны крок з мэтай задавальнення неадкладных патрэб абароны краіны», – паведаміла Мінэканомікі Літвы. У прэс-рэлізе гаворыцца, што праект дапаможа забяспечыць доступ да неабходнай зброі, паколькі яе будуць вырабляць на тэрыторыі краіны.
У новы завод па вырабе артылерыйскіх снарадаў нямецкі канцэрн заінвестуе больш за 180 млн еўра, на прадпрыемстве будзе створана 150 новых працоўных месцаў.
вс