Шматмэтавы карабель класа карвет «Гетман Іван Мазепа» Ваенна-марскіх сіл Украіны праходзіць хадавыя выпрабаванні ў моры, паведаміла прэс-служба ВМС Украіны.
«Гетман Іван Мазепа» – карвет класа Ada, які будавала Турцыя для Украіны ў Стамбуле. Ён павінен стаць флагманам ВМС Украіны. Карабель з'яўляецца тыпам супрацьлодкавых карветаў прыбярэжнай зоны. Для сябе Анкара пабудавала чатыры такія караблі.
Украіна і Турцыя яшчэ ў 2020 годзе падпісалі пагадненне аб будаўніцтве для Украіны двух карветаў. «Гетмана Мазепу» пачалі будаваць у 2021 годзе.
«Гетман Іван Мазепа» мае на ўзбраенні зброю выключна заходніх узораў. На ім таксама ёсць пляцоўка для верталёта.
вс