Беларуская Служба

Беспілотнікі атакавалі акупаваны Крым і рэгіёны Расіі

15.07.2024 14:17
15 дронаў былі збітыя толькі над адной Бранскай вобласцю РФ.
Ілюстрацыя Dmitry Kalinovsky/Shutterstock

Міністэрства абароны РФ паведаміла, што ў ноч на панядзелак, 15 ліпеня, расійскае СПА перахапіла і знішчыла 22 украінскіх беспілотніка. Паводле афіцыйнай заявы, 15 дронаў былі збітыя над Бранскай вобласцю, адзін – над Ліпецкай вобласцю і шэсць – над акупаваным Крымам.

Беспілотнік упаў на тэрыторыю электрападстанцыі ў Станаўлянскай муніцыпальнай акрузе Ліпецкай вобласці. У Бранскай вобласці СПА, мяркуючы па шматлікіх паведамленнях мясцовага губернатара, за ноч знішчыла 17 беспілотнікаў.

Акупацыйныя ўлады Севастопаля паведамілі, што адзін беспілотнік быў збіты ў раёне мыса Фіялент, яго абломкі ўпалі на тэрыторыі прыватнага дома, пацярпелых няма. У Курскай вобласці сродкі СПА збілі дрон у Жалезнагорскім раёне.

У Арлоўскай вобласці раніцай сродкі радыёэлектроннай барацьбы абясшкодзілі ўкраінскі беспілотнік на тэрыторыі Арлоўскай муніцыпальнай акругі. Таксама ноччу небяспека атакі БПЛА абʼяўлялі ў Белгародскай вобласці. Рэгіянальныя ўлады не паведамлялі аб наступствах.

iar/dw/эж