Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Украіна падрыхтуе ўсе элементы мірнага плана да лістапада

15.07.2024 17:17
У мінулым месяцы Украіна правяла ў Швейцарыі першы мірны саміт, на якім прысутнічалі прадстаўнікі 92 краін.
Уладзімір Зяленскіфота: president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у панядзелак, 15 ліпеня, што мае намер падрыхтаваць усе элементы мірнага плана да лістапада, з тым, каб Кіеў мог склікаць другі міжнародны мірны саміт.

У мінулым месяцы Украіна правяла ў Швейцарыі першы мірны саміт, на якім прысутнічалі прадстаўнікі 92 краін. Расія не была запрошаная на гэты форум. Кіеў заявіў, што можа запрасіць прадстаўнікоў Расіі на наступны саміт.

«Я паставіў задачу, каб у лістападзе ў нас быў цалкам гатовы план», – сказаў Зяленскі на прэс-канферэнцыі. Прэзідэнт Украіны выступіў у Кіеве пасля вяртання з Вашынгтона, дзе на мінулым тыдні праходзіў саміт НАТА, у якім Уладзімір Зяленскі прыняў удзел.

На мінулым тыдні намеснік міністра замежных спраў Расіі заявіў, што Масква не будзе прысутнічаць на другім мірным саміце па Украіне. Украіна заявіла, што на наступным саміце будзе абмяркоўвацца план, распрацаваны дзясяткамі краін, падзеленых на працоўныя групы, а міністр замежных спраў Дмытро Кулеба заявіў пра непазбежнасць удзелу РФ у перамовах.

pap/эж