Беларуская Служба

Да ваеннапалонных украінцаў у Расіі пераважна не дапускаюць прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа

21.07.2024 16:35
У выніку апошняга абмену з Расіяй было вызвалена 95 украінскіх ваеннапалонных.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Melnikov Dmitriy / Shutterstock

Пераважная большасць украінскіх ваеннапалонных, якія вярнуліся з Расіі па абмене, адзначаюць, што падчас знаходжання ў палоне яны не мелі сувязі з прадстаўнікамі Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа, паведаміў прэс-сакратар Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец.

«Хачу падкрэсліць, што, размаўляючы з нашымі абаронцамі, якія вярнуліся з варожага палону, я даведаўся, што пераважная большасць з іх не бачылі і не звязваліся з прадстаўнікамі МКЧК за ўвесь час знаходжання пад вартай», – сказаў Любінец, якога ў нядзелю цытуе сайт Kyiv Independent.

Такім чынам украінскі ўпаўнаважаны па правах чалавека пракаментаваў нядаўнюю заяву кіраўніка аддзялення Чырвонага Крыжа ў Расіі Барыса Мішэля, у якім паведаміў, што арганізацыя наведала «3100 ваеннапалонных у Расіі і Украіне». «Праблема ў тым, што практычна ўсе візіты тычыліся расійскіх ваеннапалонных, якія знаходзяцца ва Украіне, таму што наша краіна выконвае патрабаванні Жэнеўскай канвенцыі», – адзначыў Любінец.

Прэс-сакратар таксама раскрытыкаваў Чырвоны Крыж за заклікі да «абодвух бакоў» забяспечыць доступ да зняволеных, не прызнаючы расійскай «практыкі адмовы ў доступе да ўкраінцаў, якія ўтрымліваюцца расіянамі».

У сераду ў выніку апошняга абмену з Расіяй было вызвалена 95 украінскіх ваеннапалонных. З пачатку расійскага ўварвання ў 2022 годзе ў 54 падобных абменах было вызвалена агулам 3405 чалавек.

PAP/нг