Беларуская Служба

ААН: Ва ўсім свеце галадае кожнае чацвёртае дзіця ва ўзросце да пяці гадоў

24.07.2024 15:55
Летась больш за 2,3 мільярда чалавек сутыкнуліся з умеранай або сур'ёзнай нястачай ежы. 
      .
Часцей за ўсё галадаюць людзі ў Афрыцы.Фота: Shutterstock/Djohan Shahrin

Кожны 11-ы чалавек у свеце, у тым ліку кожны пяты ў Афрыцы, галадаў у 2023 годзе, гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным ААН. Паводле ацэнак арганізацыі, сярэдняя колькасць людзей, якія адчуваюць нястачу ежы, складае 733 мільёны, што прыкладна на 152 мільёны больш, чым пяць гадоў таму.

Згодна справаздачы, цяперашні глабальны ўзровень недаядання такі ж дрэнны, як і 15 гадоў таму. Аўтары прагназуюць, што немагчыма дасягнуць нулявога ўзроўню голаду да 2030 года, як планавалася.

Больш чым 20-ці адсоткам жыхароў Афрыцы здараецца галадаць, і гэтая лічба расце. У Азіі колькасць галодных не змянілася – 8%, у той жа час больш звыш паловы ўсіх людзей, якія змагаюцца з голадам, жывуць у гэтай частцы свету. Узровень голаду ў Лацінскай Амерыцы знізіўся і цяпер складае каля 6%.

Трывожныя ацэнкі тычацца самых маленькіх – ва ўсім свеце кожнае чацвёртае дзіця ва ўзросце да пяці гадоў адчувае голад.

У справаздачы адзначаецца, што ў мінулым годзе больш за 2,3 мільярда чалавек сутыкнуліся з умеранай або сур'ёзнай нястачай ежы. З іх больш за 864 мільёны чалавек не елі нічога на працягу аднаго дня і больш. Гэтая лічба не змянялася на працягу чатырох гадоў. У першую чаргу гэта датычыцца жыхароў Афрыкі (58% насельніцтва здараецца недаядаць).

Адзначалася, што адной з ключавых праблем зʼяўляецца адсутнасць доступу да карыснай ежы, якую не могуць дазволіць сабе больш за 2,8 мільярда чалавек у свеце. Праблема закранае больш за 70% жыхароў краін з нізкім узроўнем даходу, асабліва ў Афрыцы, і толькі 6% жыхароў багатых краін.

Пры гэтым у дакладзе таксама падкрэсліваецца, што павелічэнне колькасці дарослых людзей, якія пакутуюць атлусценнем, становіцца ўсё больш сурʼёзнай праблемай. Іх доля вырасла з 12% у 2012 годзе да 16% у 2022 г.

PAP/нг