Беларуская Служба

Расіяне і беларусы без афіцыйнага прадстаўніцтва на Алімпіядзе

26.07.2024 13:03
На Алімпійскіх гульнях будзе толькі дэлегацыя гэтых краін з прыкладна 30 чалавек пад нейтральным сцягам.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/EPA/ALI HAIDER

Расіяне ды беларусы не маюць афіцыйнага прадстаўніцтва на Алімпійскіх гульнях, але будзе дэлегацыя гэтых краін з прыкладна 30 чалавек пад нейтральным сцягам, паведаміў у эфіры «Радыё Люблін» Міхал Банасюк з Польскага інстытуту спартовай дыпламатыі.

Гэта вынік санкцый, звязаных з вайной ва Украіне. Спартоўцы, якія атрымалі запрашэнне выступіць пад нейтральным сцягам, павінны былі адпавядаць патрабаванням, у тым ліку не мець сувязі з расійскімі і беларускімі вайскоўцамі і ніякім чынам не маглі падтрымліваць вайну ва Украіне.

Падчас цырымоніі адкрыцця адбудзецца парад нацый, а ў VIP-ложы будуць знаходзіцца сусветныя лідары, у тым ліку прэзідэнт Анджэй Дуда, прэзідэнт Францыі, канцлер Германіі, кароль Іспаніі і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. Злучаныя Штаты будзе прадстаўляць першая лэдзі Джыл Байдэн.

Цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў пачнецца ў Парыжы ў 19.30.

ПР/юл