Паліцыя і спецслужбы Малдовы затрымалі ў мясцовым парламенце падазраванага ў шпіянажы на карысць Расіі. Аперацыя па затрыманні была правядзенні раніцай 1 жніўня, – паведамляе карэспандэнт Польскага радыё Пётр Пентка:
- Спікер парламенту Малдовы Ігар Гросу паведаміў, што контрвыведка і пракуратура па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і асаблівых справах затрымала Іона Крыянгу. Мужчына зʼяўляецца дырэктарам юрыдычнага дэпартаменту апарату парламенту. Паводле неафіцыйнай інфармацыі малдаўскіх СМІ, справа тычыцца дзяржаўнай здрады і шпіянажу на карысць Расіі.
Чыноўнік у абмен на грошы перадаў інфармацыю супрацоўніку расійскай амбасады. У гэтай жа справе таксама быў затрыманы памежнік, які працаваў у аэрапорце Кішынёва. Ён сустракаўся з расіянінам і таксама перадаваў яму важную інфармацыю. прэмʼер-міністр Малдовы Дорын Рэчан паведаміў, што краіна зʼяўляецца абʼектам гібрыднай атакі, і дзеянні затрыманых гэта пацвярджаюць.
У сувязі з затрыманнем расійскіх шпіёнаў, у МЗС Малдовы быў выкліканы абмасдара РФ у Кішынёве. Там расійскі дыпламат быў пастаўлены перад фактам выдалення з краіны аднаго са сваіх калегай з-за шпіёнскай дзейнасці. Калі інфармацыя аб шпіянажы афіцыйна пацвердзіцца, гэта будзе другі выпадак у Малдове за апошнія два месяцы.
У чэрвені журналісты-расследавальнікі апублікавалі інфармацыю, паводле якой былы начальнік Генштаба Ігар Горган рэгулярна дакладваў Расіі аб унутрыпалітычнай сітуацыі і перадаваў дадзеныя аб візітах прадстаўнікоў Мінабароны Украіны і закупках тэхнікі і амуніцыі для УС Украіны.
эж