Беларуская Служба

Расія вызваліла Яшына, журналіста Гершковіча і вайскоўца Уілана

01.08.2024 17:21
У аддзеле камунікацый прэзідэнта Турцыі паведамілі, што ў абмен увайшлі людзі з турмаў «ЗША, Германіі, Польшчы, Славеніі, Нарвегіі, Расіі і Беларусі».
Апазыцыянэр Ілья Яшынwikipedia.org/Dhārmikatva/CC BY-SA 3.0

Турэцкая разведка правяла ў Анкары найбуйнейшую за апошні час аперацыю па абмене палоннымі, у якой прынялі ўдзел 26 чалавек. У аддзеле камунікацый прэзідэнта Турцыі паведамілі, што ў абмен увайшлі людзі з турмаў «ЗША, Германіі, Польшчы, Славеніі, Нарвегіі, Расіі і Беларусі».

10 зняволеных, у тым ліку двое непаўналетніх, эвакуіраваны ў Расію, 13 — у Нямеччыну, трое — у ЗША.

Сярод згаданых расійскі апазіцыянер: Ілля Яшын, грамадзянін Нямеччыны Рык Крыгер і прысуджаны да смяротнага пакарання, і агент ФСБ арыштаваны ў ФРГ Вадзім Красікаў.

29-гадовага Крыгера прысудзілі да смяротнага пакарання ў Беларусі. Беларускі суд прызнаў яго вінаватым у злачынствах паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, якія тычацца тэрарызму, стварэння экстрэмісцкіх фармаванняў, пашкоджання транспартных сродкаў ці шляхоў сувязі, а таксама агентурнай дзейнасці і незаконнай дзейнасці з выкарыстаннем зброі.

У 2021 годзе Красікаў быў прысуджаны ў Нямеччыне да пажыцьцёвага зняволення за забойства чачэна-грузінскага дысідэнта ў берлінскім Тыргартэне на запыт расійскіх уладаў. Красікаў нядаўна быў зняволены ў Берліне, але яго некалькі разоў этапавалі з меркаванняў бяспекі, піша Die Welt.

Яшын, у сваю чаргу, з'яўляецца былым паплечнікам былога віцэ-прэм'ера Расіі Барыса Нямцова, забітага ў 2015 годзе. У сьнежні 2022 году яго асудзілі на 8,5 гадоў калоніі нібыта за фэйк пра дзейнасць расійскіх узброеных сілаў.

Паведамлялася, што сярод згаданых ёсць карэспандэнт амерыканскай газеты Wall Street Journal Эван Гершковіч і былы вайсковец Пол Уілан, асуджаны ў Расіі на 16 гадоў пазбаўлення волі.

Раней турэцкая разведка заявіла, што будзе каардынаваць вялікі абмен палоннымі ў чацвер.

«Сёння адбудзецца аперацыя па абмене палоннымі, якую каардынуе наша ўстанова, — паведамілі ў турэцкай выведцы. —  Наша ўстанова ўзяла на сябе ключавую пасярэдніцкую ролю ў гэтай абменнай аперацыі, якая з'яўляецца самай складанай за апошні час», — дадаецца ў паведамленні.

эж