Беларуская Служба

У Італіі абвешчана надзвычайнае становішча з-за спякоты

13.08.2024 17:02
З-за спёкі ў 19 італьянскіх гарадах аб'яўлены найвышэйшы рэжым трывогі. У некаторых з іх тэмпература можа перавысіць 40 градусаў.
Падчас моцнай спёкі хлопчык аблівае сябе вадойEPA/FREDERIC SIERAKOWSKI Dostawca: PAP/EPA.

Так званая чырвоная трывога ад сёння дзейнічае, між іншым, у Мілане на поўначы, Фларэнцыі і Рыме ў цэнтральнай Італіі, а таксама ў Неапалі і Палерма на поўдні. Гэта азначае, што спякота пагражае здароўю ўсіх, а не толькі дзяцей, старых і хворых. Уначы тэмпература не апускаецца ніжэй за 20 градусаў.

Былі прыведзеныя ў стан баявой гатоўнасці медыцынскія службы і грамадзянская абарона. Валанцёры раздаюць на вуліцах бутэлькі мінеральнай вады тым, хто адчувае смагу. Высокія тэмпературы захаваюцца да нядзелі.

Сёлета з-за спёкі ў Еўропе памерлі больш за 45 тысяч чалавек. Больш за ўсё ў Італіі, амаль 13 тысяч.

ПР/юл