Беларуская Служба

Украінскае войска працягвае наступ у Курскай вобласці, расіяне не адмаўляюцца ад удараў па Данецкай

16.08.2024 09:24
На думку экспертаў, нягледзячы на ​​страту ўласнай тэрыторыі, расіянам няпроста адмовіцца ад планаў захопу Данбасу.
.
.PAP/EPA/NIKOLETTA STOYANOVA

Украінскае войска працягвае наступ у расійскай Курскай вобласці, у той жа час расійская армія не адмаўляецца ад удараў ва ўкраінскай Данецкай вобласці. На думку экспертаў, нягледзячы на ​​страту ўласнай тэрыторыі, расіянам няпроста адмовіцца ад планаў захопу Данбасу.

Як адзначыў украінскі вайсковы эксперт Пётр Чэрнік, украінскі наступ у РФ можа запаволіцца. На яго думку, кульмінацыя імклівага руху наперад ужо за намі. Эксперт «24 канала» падкрэсліў, што ў расіян ёсць рэсурсы, іх групоўка «Поўнач» налічвае да 75 тысяч вайскоўцаў, таму праціўнік будзе наступаць мабілізаваны і перагрупаваны.

Паводле дадзеных аналітычнага парталу Deep State, апошнім часам украінцы захапілі яшчэ адно сяло ў Курскай вобласці — Внезапное, а расіяне тым часам рушылі на Данбас, у т.л. на Пакроўск. Эксперты амерыканскага Інстытуту даследаванняў вайны ацэньваюць, што Расія па-ранейшаму аддае перавагу наступу на Данбасе і не хоча аслабляць яго дзеля абароны ўласнай тэрыторыі ў Курскай вобласці.

ав