У ноч на 2 верасня расійскія войскі нанеслі авіяўдар па Кіеву. У выніку пацярпелі людзі, у шэрагу раёнаў ёсць пашкоджанні інфраструктуры і пажары, паведаміла Кіеўская гарадская ваенная адміністрацыя і мэр горада Віталь Клічко.
Для камбінаванага ўдару Расія выкарыстала крылатыя ракеты - верагодна, Х-101, якія былі запушчаныя з бартоў стратэгічных бамбавікоў Ту-95МС у Саратаўскай вобласьці.
Калі гэтыя ракеты набліжаліся да горада, захопнікі таксама выпусцілі балістычныя ракеты КН-24/Іскандэр-М і ўдарны БПЛА па Кіеве ды яго прыгарадах.
З-за авіяатакі да медыкаў звярнуліся па дапамогу двое дарослых, адзін з якіх быў шпіталізаваны. Пра смяротныя ахвяры пакуль не паведамляецца, паведамляе hromadske.
вс