Кніга «Empuzjon» Вольгі Такарчук атрымала Еўрапейскую літаратурную прэмію 2024 у Нідэрландах (Europese Literatuurprijs 2024). Ганаровая ўзнагарода прысуджана Галандскім літаратурным фондам за найлепшы сучасны еўрапейскі раман, перакладзены на галандскую мову.
Тэму працягвае карэспандэнтка Катажына ван Ройен:
- Журы параўнала «Empuzjon» з каранёвай сістэмай, якая галінуецца і паглыбляецца, і становіцца багацейшай па меры чытання. «Аўтар вядзе дыялог з ідэямі, якія сфарміравалі і ўвекавечылі вобраз еўрапейскага інтэлектуала», - чытаем у абгрунтаванні.
Фонд таксама ўзнагародзіў перакладчыка рамана на галандскую мову. На думку журы, Караль Лесман пераклаў кнігу з выдатным класам і заслугоўвае найвялікшага кампліменту, бо пры чытанні не складваецца ўражанне, што гэта перакладны раман.
Узнагароды Вольга Такарчук і перакладчык Караль Лесман атрымаюць 2 лістапада падчас фестывалю Crossing Border у Гаазе. У прыватнасці яны атрымаюць па 10 тысяч еўра.
IAR/аз