Пекін і Вашынгтон арганізуюць саміт на тэму парніковых газаў, іншых чым вуглякіслы газ, абвясціў у пятніцу амерыканскі пасланнік па пытаннях клімату Джон Падэста, які зараз знаходзіцца з візітам у Кітаі, паведамляе агенцтва AFP.
«Мы плануем саміт па іншых газах, акрамя CO2: метан, аксід азоту і інш.», — сказаў Падэста СМІ, падкрэсліўшы, што яны «прыцягваюць менш увагі, чым вуглякіслы газ», але адказныя за «палову глабальнага пацяплення».
Абодва бакі ўжо дамовіліся, што хочуць правесці саміт у лістападзе гэтага года падчас канферэнцыі COP29 у Азербайджане.
Пры гэтым Падэста паведаміў СМІ, што паміж пазіцыямі ЗША і Кітая ёсць некаторыя адрозненні, напрыклад, па фінансаванні барацьбы са змяненнем клімату.
Візіт амерыканскага пасла адбываецца ў той час, калі захоўваецца напружанасць паміж Пекінам і Вашынгтонам, як пішы AFP, «двума найбуйнейшымі забруджвальнікамі свету». «Дыялог і супрацоўніцтва ў гэтай сферы з'яўляюцца (...) важнай часткай адносін паміж Кітаем і ЗША», - падкрэсліў у пятніцу кіраўнік МЗС у Пекіне Ван І. «Бакі ўзгаднілі пазіцыі і ўдакладнілі кірунак сумесных дзеянняў, тым самым пасылаючы пазітыўны сігнал знешняму свету: як буйныя дзяржавы Кітай і ЗША павінны не толькі супрацоўнічаць, але і могуць рэальна супрацоўнічаць», — дадаў ён.
ав