Беларуская Служба

У Варонежскай вобласці Расіі УСУ знішчылі склад паўночнакарэйскіх ракет

07.09.2024 17:06
Гэта месца, адкуль ажыццяўляліся запускі балістычных ракет KN-23.
:
Фота:Тэлегам

У Варонежскай вобласці РФ знішчаны склад паўночнакарэйскіх ракет KN-23, паведаміў у Telegram ваенны эксперт Аляксандр Мусіенка.

«У Варонежскай вобласці гарыць і дэтануе склад боепрыпасаў. Па паведамленні маіх крыніц, гэта месца, адкуль ажыццяўляліся запускі балістычных ракет KN-23. Некалькі тыдняў таму непадалёк быў атакаваны яшчэ адзін вялікі склад», – адзначыў ён.

Мусіенка дадаў, што пакуль Расія шукае ракеты па свеце, Сілы абароны Украіны памяншаюць яе патэнцыял.

Пазней Мусіенка дадаў, што ў раёне сяла Салдацкае быў вельмі вялікі склад боепрыпасаў:

«Акрамя артылерыйскіх снарадаў, мін, патронаў, гранат там з вялікай доляй верагоднасці знаходзіліся паўночнакарэйскія ракеты. Менавіта тая балістыка, якой Расія абстрэльвае тэрыторыю Украіны… Праведзеная вельмі добрая праца».

Таксама заходнія СМІ паведамляюць, што Іран паставіў Расіі партыю балістычных ракет малой далёкасці, якія могуць быць выкарыстаныя для ўдараў па ўкраінскіх гарадах.

нг